07 снежня 2018

Аляксандр Данілевіч прыняў удзел у рэгіянальнай канферэнцыі па міжнароднаму арбітражу і медыяцыі, якая прайшла 4-5 снежня 2018 г. у Мінску, у якасці выступоўца па пытаннях практычнага прымянення арбітражу і медыяцыі. Склад выступоўцаў у дадзенай сесіі таксама уключаў Карын Монтинери (Corinne Montinieri) (ЮНСІТРАЛ), Джэрэмі Шарп (Jeremy Sharpe) (Шэрман і Стэрлінг, Лондан), Лілію Уласаву (АБ «ВМП Уласава, Міхель і партнёры»), Ірыну Бельскую (Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў), Анэт Магнусан (Annette Magnusson) і інш.

Удзельнікі сесіі прысвяцілі свае выступы аспектам пагадненняў па вырашэнні спрэчак шляхам медыяцыі і арбітражу, агульнаму і рознаму ў гэтых спосабах вырашэння спрэчак, а таксама выбару паміж спосабамі вырашэння спрэчак.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, ЮНСІТРАЛ, НЦПІ і Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў.