22 верасня 2020

Сам былы гулец у рэгбі, ўладальнік кубка Беларусі 2012 года, а таксама старшыня Беларускай федэрацыі рэгбі з 2012 па 2016 год, адвакат Аляксандр Данілевіч працягвае падтрымліваць развіццё гэтага віду спорту ў Беларусі. Ён выступіў партнёрам 1-га Першынства Беларусі па пляжным рэгбі сярод дзіцячых каманд, якое адбылося 19 верасня ў Мінску.

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца рэгбі-клуб «Харугва», членам і ў складзе якога ў свой час трэніраваўся і Аляксандр Данілевіч.

Пляцоўкай правядзення турніру стаў САК «Алімпійскі» ў Мінску. За кубак змагаліся юныя рэгбісты трох узростаў: 10, 12 і 14 гадоў.

Больш інфармацыі ў сацсетках: Вконтакте, Instagram, Facebook .