29 студзеня 2019

Офіс адваката Аляксандра Данілевіча выступіў партнёрам беларускага нацыянальнага этапу конкурсу па міжнародным праве ім. Ф. Джессапа – самага прэстыжнага ў свеце спаборніцтвы па міжнароднаму праву сярод студэнтаў прававых факультэтаў.

Нацыянальны этап конкурсу прайшоў у Мінску 25-27 студзеня.

Прыемна адзначыць, што нацыянальны раўнд выйграла каманда факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта, дзе адвакат выкладае міжнародны грамадзянскі працэс і міжнародны камерцыйны арбітраж. Аднак і другі фіналіст, каманда Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, адправіцца ў г. Вашынгтон (ЗША), каб удзельнічаць у міжнародным раўндзе спаборніцтвы.

Конкурс ім. Ф. Джессапа збірае каля 2500 студэнтаў з больш чым 680 ВНУ і 100 дзяржаў і юрысдыкцый свету.