18 чэрвеня 2019

Міжнародны савет спартыўнага арбітражу (ICAS) пацвердзіў сяброўства Аляксандра Данілевіча ў Спартыўным арбітражным судзе, г. Лазана (САС) на наступныя 4 гады ў якасці арбітра агульнага спісу.

Спартыўны арбітражны суд (анг. Court of Arbitration for Sport, CAS, фр. Tribunal Arbitral du Sport, TAS) – міжнародны арбітражны орган, што вырашае спрэчкі, якія маюць дачыненне да спорту. САС быў створаны ў 1984 г. i знаходзіцца пад адміністрацыйным і фінансавым кіраўніцтвам ICAS. Мэта ICAS – спрасціць вырашенне спрэчак, звязаных са спортам, шляхам арбітражу і медыяцыі, а таксама абарона незалежнасці САС і правоў бакоў спрэчкі.