19 сакавіка 2019

Аляксандр Данілевіч увайшоў у рэйтынг Chambers Europe 2019 у галіне вырашэння спрэчак (апублікаванысакавіка 2019 года)

Chambers Europe пазначыў наступны агляд дзейнасці адваката: «Па паведамленнях рынкавых крыніц, Аляксандр Данілевіч з Danilevich Law Office – вельмі добры і высокакваліфікаваны спецыяліст. Ён з’яўляецца адвакатам у сферы вырашэння камерцыйных спрэчак, які рэгулярна прадстаўляе інтарэсы мясцовых кампаній і прыватных асоб. Ён таксама вядомы сваёй спецыялізацыяй ў галіне спартыўнага права».

Chambers Europe ацэньвае юрыстаў і юрыдычныя фірмы па ўсёй Еўропе. Еўрапейскае кіраўніцтва Chambers ахоплівае 53 юрысдыкцыі па ўсёй Еўропе: ад Грэнландыі, Вялікабрытаніі і Ірландыі на захадзе да Расіі, Турцыі і Украіны на ўсходзе. Chambers вызначае лепшыя юрыдычныя фірмы ў свеце, будзь то шматнацыянальныя кампаніі або невялікія вузкаспецыялізаваныя канторы. Рэйтынгі заснаваныя на глыбокім аналізе, сабраным вопытнай камандай даследчыкаў. Індывідуальныя адвакаты ранжыруюцца ў сваёй вобласці (абласцях) практыкі на аснове іх юрыдычных ведаў і вопыту, здольнасцяў, эфектыўнасці, а таксама ўзроўню абслугоўвання кліентаў.