Аляксандр Данілевіч
адвакат, к.ю.н.
Т: +375 17 399 26 07
Ф: +375 17 200 98 23
М: +375 29 621 13 14
E: a.danilevich@dplaw.by

Адвакат Аляксандр Данілевіч мае больш чым 20-гадовы досвед працы ў юрыдычнай прафесіі і спецыялізуецца на прадстаўленні інтарэсаў кліентаў у дзяржаўных судах і міжнародным камерцыйным арбітражы. У большасці выпадкаў адвакат вядзе справы, якія ахопліваюць некалькі юрысдыкцый.

Міжнародны даведнік Who’s Who Legal рэкамендуе Аляксандра Данілевіча ў сферах:

  • судовага вырашэння спрэчак (Who’s Who Legal: Litigation 2016, 2017);
  • арбітражу (Who’s Who Legal: Arbitration 2017, 2018);
  • спорту і індустрыі забаў (Who’s Who Legal: Sports & Entertainment 2016).

Аляксандр Данілевіч — уладальнік прыза «Феміда» у намінацыі «Трацейскі (міжнародны арбітражны) суд» — вышэйшай грамадскай юрыдычнай ўзнагароды ў Беларусі, заснаванай Беларускім саюзам юрыстаў (2016 г.).

Эксперт і спецыяліст

Аляксандр Данілевіч з’яўляецца не толькі юрыстам-практыкам, але і юрыстам-вучоным, што часцяком дапамагае знайсці для яго кліентаў нестандартныя выхады са складаных сітуацый. Ён аўтар шматлікіх артыкулаў і манаграфій ў галіне міжнароднага прыватнага права, міжнароднага грамадзянскага працэсу, міжнароднага камерцыйнага і спартыўнага арбітражу (са спісам публікацый можна азнаёміцца тут). Аляксандр Данілевіч з’яўляецца кандыдатам юрыдычных навук (дысертацыя на тэму «Рашэнне міжнароднага арбітражнага суду”), выкладае міжнародный камерцыйны арбітраж і міжнародны грамадзянскі працэс у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Аляксандра Данілевіча прыцягвалі да ўдзелу ў якасці эксперта (спецыяліста) у справах, якія разглядалісь дзяржаўнымі і арбітражнымі судамі ЗША, Германіі, Швецыі па пытаннях грамадзянскага працэсу, міжнароднага прыватнага права.

Абранне арбітрам

Аляксандр Данілевіч мае рэгулярную практыку разгляду спрэчак у якасці арбітра. Ён уключаны ў рэкамендацыйны спіс арбітраў Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце (БелГПП), з’яўляецца членам Спартыўнага арбітражнага суда (TAS-CAS) у Лазане (Швейцарыя), Спартыўнага трацейскага суда пры Саюзе юрыстаў Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Данілевіч можа быць таксама абраны стараной арбітражнага пагаднення арбітрам ў Арбітражным інстытуце Гандлёвай палаты г. Стакгольма (Швецыя) і ў шэрагу іншых міжнародных арбітражных і нацыянальных трацейскіх судоў. Аляксандр Данілевіч прызначаны арбітрам ад Беларусі ў Міжнародным цэнтры па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак (МЦУІС/ICSID) у г. Нью-Ёрк (ЗША).


Адукацыя:

  • БДУ, юрыдычны факультэт (спецыялізацыя ў міжнародным праве), 1996 г.;
  • навуковыя стажыроўкі ў Універсітэце La Sapienza (г. Рым, Італія), Міжнародным інстытуце па уніфікацыі прыватнага права (UNIDROIT) (г. Рым, Італія), Швейцарскім інстытуце параўнальнага правазнаўства (г. Лазана, Швейцарыя), Цэнтры спартыўнага права Інстытута ім. Т.М.К. Ассера (г. Гаага, Нідэрланды), і Інстытуце міжнароднага прыватнага права ім. Макса Планка (г. Гамбург, Германія).

Сяброўства:

  • Мінская гарадская калегія адвакатаў (МГКА), член метадычнага савета МГКА;
  • арбітр Спартыўнага арбітражнага суда ў г. Лазана (Швейцарыя);
  • арбітр Міжнароднага арбітражнага суда пры БелГПП (Беларуская гандлёва-прамысловая палата);
  • арбітр ад Беларусі ў Міжнародным цэнтры па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак (ICSID) у г. Нью-Ёрк (ЗША);
  • арбітр Харбінскай арбітражнай камісіі (Кітай);
  • Каралеўскі інстытут арбітраў (СIArb);
  • Міжнародная асацыяцыі юрыстаў (IBA);
  • Украінская Арбітражная Асацыяцыі (УАА);
  • дысцыплінарны камітэт асацыяцыі «Рэгбі Еўропа» (г. Парыж, Францыя).

Мовы:

беларуская, руская, англійская, італьянская, французская, нямецкая (элементарны ўзровень), украінская (элементарны ўзровень).