23 кастрычніка 2018

Адвакат Аляксандр Данілевіч прыняў удзел у Vilnius Arbitration Day – штогадовай міжнароднай арбітражнай канферэнцыі. У гэтым годзе канферэнцыя была прысвечана 60-годдзю Нью-Йоркскай канвенцыі 1958 г. У рамках Vilnius Arbitration Day былі разгледжаны дасягненні Нью-Йоркскай канвенцыі, яе недахопы, роля еўрапейскага права ва ўжыванні канвенцыі і праблематыка выканання арбітражных рашэнняў, адмененых у краіне іх вынясення. Асаблівая ўвага была ўдзелена таксама аспектам выкарыстання інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у міжнародным арбітражы.