14 мая 2019

З 9 па 13 мая 2019 года ў Кіеве (Украіна) была праведзена VI Арбітражная школа УАА. Праграма Арбітражнай школы была разлічана як для студэнтаў, так і для маладых практыкуючых юрыстаў і складалася з пяці інтэнсіўных дзён агульных і спецыялізаваных курсаў па арбітражы ў форме лекцый, інтэрактыўных практычных заняткаў і mock case. У рамках названай Арбітражнай школы адвакат А.С. Данілевіч выступіў у якасці лектара з тэмай «Introduction to Sports Arbitration», у які былі асветлены пытанні адрозненняў спартыўнага арбітражу ад камерцыйнага, яго кампетэнцыі, а таксама прынцыпы яго дзейнасці і працэс разгляду спрэчак.