12 сакавіка 2020

Вялікі артыкул адваката Данілевіча А.С. «Катэгорыі «кампетэнцыя», «юрысдыкцыя», «арбітрабільнасць» і «дапушчальнасць пазову» у міжнародным камерцыйным арбітражы» апублікаваны ў штогадовым Часопісе міжнароднага права і міжнародных адносін (Мінск) №3-4.

У артыкуле даследуюцца тэарэтыка-практычныя аспекты здольнасці міжнароднага арбітражнага суда разглядаць спрэчкі па сутнасці. На аснове вывучэння наяўнай літаратуры, нарматыўных прававых актаў, рэгламентаў арбітражных судоў і арбітражнай практыкі аўтар робіць высновы ў дачыненні да вызначэння названых катэгорый і асаблівы акцэнт на суадносіны арбітрабільнасці і дапушчальнасці пазову ў практыцы Міжнароднага арбтражного суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. Адвакат канстатуе, што для магчымасці вырашэння спрэчкі міжнародным (і не толькі) арбітражным судом неабходна арбітрабільнасць гэтай спрэчкі і, як следства, наяўнасць кампетэнцыі ў суда, а таксама дапушчальнасць пазову, без чаго праверка арбітрабільнасці і кампетэнцыі ў арбітражнай і постарбітражіой фазах вырашэння спрэчкі немагчыма.

З поўным тэкстам артыкула можна пазнаёміцца па спасылцы.