04 лістапада 2020

29 кастрычніка на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта, дацэнтам якога з’яўляецца адвакат Аляксандр Данілевіч, адбылася 19-ая міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь у сучасным свеце”.

Кандыдат юрыдычных навук Аляксандр Данілевіч прыняў у ёй удзел, выступіўшы з дакладам “Іерархія нормаў, пагадненняў і прынцыпаў, якія выкарыстоўваюцца для правядзення пасяджэння міжнароднага арбітражнага суда”. У рамках дакладу былі закрануты пытанні аб вызначальнай ролі аўтаноміі волі бакоў ва ўрэгуляванні парадку разгляду спрэчак у міжнародным арбітражным судзе, уключаючы парадак правядзення судовага паседжання. Таксама быў разгледжаны такі аспект, як меркаванне арбітраў, якое з’яўляецца вытворным ад рашэння бакоў перадаць спрэчку ў арбітраж і заклікана ліквідаваць прабел з-за адсутнасці пагаднення бакоў, але з улікам іх думкі і пры выкананні імператыўных норм права.

Тэзісы дакладу будуць апублікаваныя ў зборніку “Беларусь у сучасным свеце”, які штогод выпускае Беларускі дзяржаўны універсітет.