09 кастрычніка 2018

Адвакат Аляксандр Данілевіч і памочнік адваката Дзмітрый Баболя прынялі ўдзел у штогадовай арбітражнай канферэнцыі GIAC Arbitration Days у г. Тбілісі. На працягу двух дзён групы спецыялістаў, якія складаюцца з вядучых адвакатаў, кансультантаў, экспертаў і арбітраў, абмяркоўвалі розныя тэндэнцыі развіцця міжнароднага арбітражу. У фокусе канферэнцыі былі такія тэмы, як новыя тэхналогіі ў арбітражы (выкарыстанне тэхналогій пры дакументаабароце, вырашэнне спрэчак онлайн, тэхналогія блокчэйн ў арбітражы), пашырэнне доступу да арбітражу, фінансаванне арбітражных расходаў трэцім бокам, арбітраж ў свабодных эканамічных зонах і інш. У рамках канферэнцыі таксама прайшлі дэбаты аб перавагах і недахопах правілаў МАЮ па атрыманні доказаў у міжнародным арбітражы (IBA Rules) і апошняй рэдакцыі Пражскіх правілаў аб эфектыўным падпарадкаванні арбітражнага разбірательніцтва (Prague rules), канчатковую рэдакцыю якіх плануецца выпусціць у снежні 2018 г. Таксама былі праведзены розныя семінары (складанне эфектыўнай арбітражнай агаворкі, рашэнне этычных дылем ў арбітражы).

Ад асобы Danilevich Law Office мы хацелі б падзякаваць Міжнародны арбітражны цэнтр Грузіі (GIAC) за выдатную арганізацыю канферэнцыі і сардэчны прыём.